Вітаем усіх на старонках блога вучняў Хальчанскай базавай школы! Спадзяемся, што вы знойдзе тут шмат цікавых фактаў пра беларускую мову. Далучайцеся ў пастаянныя чытачы!
RSS

21/12/2012

Купалінка

Песня "Купалінка ў выкананні "Песняроў", а танец у выкананні калектыва "Зубраня".

13/12/2012

Пазл "Якуб Колас"

06/12/2012

Смак беларускай мовы


15/11/2012

Песняры "Слуцкія ткачыхі"

06/10/2012

Песняры "Пагоня"

Мой самы любімы верш.

Са святам, дарагія настаўнікі!

 

Музыка і словы Н. Ірванцова-Друцкага, спявае НадзейкА 

Прослушать или скачать НадзейкА Нашы настаўнікі бесплатно на Простоплеер

Першага верасня вы нас сустрэнеце
Позіркам строгім на школьным парозе,
Добрай усмешкай і мудрымі словамі –
Нашы настаўнікі.
Зноў павядзеце нялёгкай дарогай,
З вашай падтрымкай і дапамогай
Мы авалодаем новымі ведамі –
Нашы настаўнікі.
Нашы настаўнікі –
З удзячнасцю, з павагай і радасцю
Спяваем мы песню для вас.
Зменяцца рытмы модных мелодый,
Вашы трывогі – нашы прыгоды.
Рэхам мінулых гадоў назаўсёды –
Нашы настаўнікі.
Так нечакана апошні званок
Нас павядзе на апошні урок,
І развітацца прыходзяць да нас
Нашы настаўнікі.
Нашы настаўнікі –
З удзячнасцю, з павагай і радасцю
Спяваем мы песню для вас.
Могуць складацца ўмовы па-рознаму,
Але зразумець і дзяцей і дарослых
Нам дапамогуць, параюць, падкажуць
Нашы настаўнікі.
Нашы настаўнікі –
З удзячнасцю, з павагай і радасцю
Спяваем мы песню для вас.
З удзячнасцю, з павагай і радасцю
Спяваем мы песню для вас.


30/09/2012

Будзьма беларусамі!

29/09/2012

Пазл "Рыгор Барадулін"

16/08/2012

Песняры "Вераніка"

09/08/2012

Прывітанне ўсім!

Добры дзень!
Гэта блог вучняў Хальчанскай базавай школы і настаўніцы Мігаль Алены Генадзьеўны. У ім мы будзем знаёміць вас з цікавымі фактамі з беларускай гісторыі, ствараць гульні па беларускай мове і літаратуры, слухаць беларускія песні і увогуле вывучаць беларускую мову цікава і займальна.
Далучайцеся да нас!