Вітаем усіх на старонках блога вучняў Хальчанскай базавай школы! Спадзяемся, што вы знойдзе тут шмат цікавых фактаў пра беларускую мову. Далучайцеся ў пастаянныя чытачы!
RSS

09/01/2013

Цікавыя звесткі пра паходжанне мовы

Гукавая мова (у яе членападзельнай, блізкай да сучаснай форме) узнікла, відаць, больш за 100 тыс. гадоў таму назад, у эпоху пераходу ад неандэртальца да чалавека сучаснага тыпу.
Менавіта мова стала вызначальнай прыметай чалавека. Пытанне ж “як яна ўзнікла”хвалюе вучоных ужо на працягу больш чым 2-х тысячагоддзяў.  Але таямніца паходжання мовы да канца так і не разгадана.
 
Вядома, што ў першабытных людзей рот і горла былі прыстасаваны, каб утвараць гукі, тым не менш першыя людзі на зямлі не ўмелі размаўляць. Як жа ўзнікла мова? Як навучыліся гаварыць першабытныя людзі, калі ніхто яшчэ не ведаў, як гэта робіцца?

Адказаць на гэтыя пытанні не так лёгка, бо яны звязаны з такімі складанымі праблемамі, як сама сутнасць мовы, яе роля ў станаўленні чалавека і грамадства. Вырашэннем гэтых пытанняў займаюцца дзве галіны ведаў – філасофія і філалогія. Таму існуюць як філасофскія, так і філалагічныя тэорыі паходжання мовы.

Самая старажытная філасофская канцэпцыя мовы, якая дайшла да нас, пабудавана на міфолага-рэлігійных уяўленнях пра мову як дар Бога (Багоў). Яна існуе ў
некалькіх разнавіднасцях: ведычнай (ад назвы «Веды» – старажытнага філасофскага помніка Індыі), канфуцыянскай (Канфуцый – старажытны кітайскі рэлігійны філосаф, мудрэц), біблейскай («Біблія» – збор «свяшчэнных кніг» іудзейска-хрысціянскай рэлігіі).

 Паводле міфолага-рэлігійнай тэорыі, у аснове свету ляжыць духоўны пачатак. Дух уздзейнічае на матэрыю, якая знаходзіцца у хаатычным стане, уладкоўвае яе формы. Вянец тварэння духу – чалавек. Для абазначэння духоўнага пачатку ўжываліся тэрміны «Бог»,«Дао», ці «Логас» (грэч.  logos– слова), таму гэтую канцэпцыю называюць лагасічнай, ці логаснай тэорыяй паходжання мовы.
 Так, згодна з хрысціянскай філасофіяй, «Слова» існавала да з’яўлення чалавека і непасрэдна кіравала інертнай матэрыяй. Яно (сродак і энергія) стварала свет з першаснагахаосу. Вось як пра гэта гаворыць у Бібліі евангеліст Іаан (1 ст.): «Упачатку было Слова, і Слова было у Бога, і Слова было Бог. Яно было спачатку ў Бога. Усё праз Яго пачало быць, і без Яго нічога непачало быць, што пачало быць».
 Падобныя тлумачэнні, толькі ў іншых тэрмінах, ляжаць у аснове індуізму і канфуцыянства. Побач з Божым паходжаннем мовы хрысціянская філасофія тлумачыць слова і як чалавечую з'яву. Бог стварае чалавека і адкрывае яму дар слова, г.зн. Божае слова, якое стварыла чалавека, становіцца потым здабыткам чалавека: чалавек сам пачынае ствараць словы. У Бібліі першачалавек Адам дае імёны жывёлам, якіх прыводзіць Бог.

 Логасная тэорыя, згодна з якой «Слова» ўвасабляе дух і валодае магічнай сілай, што пануе над чалавекам, аказала вялікі ўплыў на філасофскую і філалагічную думку старажытнасці.
Пытанне пра паходжанне мовы разглядалася і ў антычнай філасофіі. Яшчэ ў 7–6 стст. да н.э. старажытнагрэчаскія вучоныя імкнуліся знайсці сувязь паміж словамі, «імёнамі» і рэчамі і высветліць, які характар паходжання мовы – прыродны (г.зн. біялагічна абумоўлены) і ўмоўны (не звязаны з сутнасцю рэчаў), г.зн. свядомы, штучны спосаб яе ўзнікнення. Пазней гэтыя праблемы асэнсоўваліся ў філасофіі эпохі сярэдніх вякоў і Адраджэння.
3 16 ст. у Еўропе пашыраецца тэорыя паходжання мовы, у аснове якой ляжыць рацыянальная філасофская канцэпцыя «грамадскай дамоўленасці».

Паводле яе грамадская дамоўленасць адрознівае чалавечае грамадства ад першабытнага статку, дзе пануюць варожасць і барацьба кожнага з кожным. Прычыны пераходу да супрацоўніцтва тлумачыліся па-рознаму: ідэалістычна – божым паходжаннем чалавека і яго маралі, розуму іматэрыялістычна – агульнасцю інтарэсаў людзей. Паводле гэтай філасофіі, не Божае «Слова-Логас», а сам чалавек-мысляр, яго розум з'яўляюцца крыніцай навуковых адкрыццяў, стваральнай працы, у тым ліку і ў галіне мовы. Аднак тэорыя не тлумачыла, адкуль узялася мова, як чалавек авалодаў ёю.
Пазней на аснове філасофіі грамадскай дамоўленасці былі распрацаваны т.зв. этымалагічныя і натуралістычныя гіпотэзы паходжання мовы: гукапераймальная, выклічнікавая і інш. Так, паводле гукапераймальнай гіпотэзы, мова ўзнікла са здольнасці чалавека пераймаць гукі навакольнага свету (напрыклад, спеў птушак, крык звяроў, шум вады, ветру і г.д.),
 і гэтыя гукаперайманні (тыпу мяў-мяў, кукарэку, гаў-гаў) сталі асновай слоў-назваў чалавечай мовы.






Згодна з выклічнікавай тэорыяй, штуршком для ўзнікнення мовы былі натуральныя, інстынктыўныя гукавыя комплексы на кшталт ой-ой, ха-ха і інш. як рэакцыя на пэўныя вонкавыя раздражняльнікі (боль, гнеў, радасць і інш.). Некаторыя вучоныя лічылі, што мова ўзнікла з дзіцячага лепятання,  г.зн. спачатку з’явіліся такія простыя ў вымаўленні словы, як баба, мама і інш., а затым і больш складаныя па структуры найменні.

Відавочна, гэтыя гіпотэзы не даюць адказу на пытанне: як узнікла мова? Яны падмяняюць саму праблему паходжання мовы важным, але прыватным пытаннем аб крыніцах утварэння старажытных слоў. Але мова – гэта не проста сума слоў, а больш складаная з'ява, звязаная з мысленнем і разумовай дзейнасцю чалавека.
Вялікая ўвага праблемам паходжання і развіцця мовы надавалася ў працах французскіх і нямецкіх філосафаў (Ж.Русо, I.Гердэра і інш.). Але найбольш разгорнутае асвятленне атрымала гэтая праблематыка на пачатку ХІХ ст. у даследаваннях нямецкага філосафа і лінгвіста Вільгельма фон Гумбальта.

На думку Гумбальта, «узнікненне мовы абумоўлена ўнутранай праблемай чалавецтва». Мова, паводле Гумбальта, – гэта жывая дзейнасцъ чалавечага духу, адзіная энергія народа, якая ідзе з глыбінь чалавечай існасці і напаўняе ўсё яго жыццё. Мова не проста сродак зносін людзей, яна тая сіла, якая робіць чалавека чалавекам. Канцэпцыя Гумбальта апіралася на ідэю ўзаемазвязанага развіцця мовы, мыслення і «духу народа». «Мова і духоўная сіла народа, – пісаў Гумбальт, – развіваюцца не асобна адна ад адной і не паслядоўна адна за другой, а складаюць выключна і непадзельна адно і тое ж дзеянне інтэлектуальнай здольнасці».
У ХIХ ст. была распрацавана т.зв. матэрыялістычная тэорыя паходжання мовы, а інакш «працоўная», або «сацыяльная». Паводле яе мова ўзнікла як вынік сумеснай дзейнасці першабытных людзей. Неабходнасць узгадняць свае дзеянні, дасягаць узаемаразумення стымулявала з'яўленне пэўных гукавых комплексаў. Першабытныя людзі як бы прымацоўвалі гэтыя гукавыя комплексы да прадметаў, дзеянняў, але яшчэ не маглі абстрагавацца ад іe.

Паступова з развіццём грамадства, з падзелам відаў працоўнай дзейнасці, з ускладненнем працэсаў і сродкаў працы ўдасканальваліся мысленне чалавека і формы адлюстравання яго ў мове. Слова пачынае ўжывацца не толькі як абазначэнне асобнага, канкрэтнага прадмета, але і цэлага класа прадметаў (так, слова бяроза стала абазначаць не адно канкрэтнае дрэва, а ўсе дрэвы, якія маюць такія прыметы, як белая карана ствале, зубчастае лісце і г.д.). Абстрагуючыся ад прадмета, словаператвараецца ў своеасаблівы знак. У працэсе зносін слоўныя знакі аб'ядноўваюцца спачатку ў простыя, а затым у больш складаныя сістэмы знакаў, набываюць «спецыялізацыю»: адны для назвы прадметаў, другія – прымет, трэція – колькасці, чацвёртыя «спецыялізуюцца» на здольнасці не называць, а толькі ўказваць на прадметы, яe прыметы і г.д. Такім чынам, згодна з матэрыялістычнай тэорыяй, вытокі мовы ўзыходзяць да пачатку сумеснай працоўнай дзейнасці і іншых грамадскіх стасункаў у працоўным калектыве.


Як бы ні вырашалася ў навуцы праблема паходжання мовы, відавочна, што пераход чалавека ад жыцця біялагічнага да жыцця сацыяльнага самым непасрэдным чынам звязаны з фарміраваннем мовы як своеасаблівай формы пазнання свету і спосабу наладжвання кантактаў у грамадстве. Сёння жыццё грамадства нельга ўявіць без мовы. 3 яе дапамогай людзі выказваюць адзін аднаму свае думкі, пачуцці, замацоўваюць веды пра тое, чаго самі не бачылі. Так, вучоныя расшыфроўваюць надпісы на вазах, чарапках, таблічках, знойдзеных пры археалагічных раскопках, і мы даведваемся, як жылі людзі за тысячы год да нас. Мова нясе інфармацыю пра гісторыю, культуру чалавецтва, захоўвае

0 коммент.:

Post a Comment