Вітаем усіх на старонках блога вучняў Хальчанскай базавай школы! Спадзяемся, што вы знойдзе тут шмат цікавых фактаў пра беларускую мову. Далучайцеся ў пастаянныя чытачы!
RSS

15/01/2013

З гісторыі літар ДЖ і ДЗ

Па матэрыялах газеты "Аргументы і факты"

Мяне цікавіць, як выглядалі сімвалы для абазначэння гукаў «дз» і «дж»? Чуў, што іх прапаноўваў увесці Браніслаў Тарашкевіч, а потым Янка Купала? М.Рунёў, Мінск.

Сапраўды, да рэформы беларускага правапісу ў 1933 годзе абмяркоўвалася магчымасць стварэння асобных сімвалаў для абазначэння гукаў [дз] і [дж]. Некалькі варыянтаў такіх сімвалаў былі прапанаваны на акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі, якая прайшла ў лістападзе 1926 года ў Мінску.

Так, напрыклад, акадэмік Язэп Лёсік для [дз] і [дж] прапанаваў выкарыстоўваць дыякрытычныя знакі - птушкі [ˇ] над «д» і «ж» альбо «ӡ».

У сваю чаргу прафесар Павел Растаргуеў меў намер замяніць спалучэнні [дз] і [дж] літарамі сербскага алфавіту - «ђ» і «ћ» суадносна. «Ня можа таксама служыць перашкодай і тое, што літары запазычаюцца з іншага альфабэту: запазычанье літар адным народам у другога - справа звычайная ў культурным жыцьці людзкасьці (арфаграфія захавана. - Рэд.)», - пісаў Растаргуеў.

0 коммент.:

Post a Comment