Вітаем усіх на старонках блога вучняў Хальчанскай базавай школы! Спадзяемся, што вы знойдзе тут шмат цікавых фактаў пра беларускую мову. Далучайцеся ў пастаянныя чытачы!
RSS

24/02/2013

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання

Беларуская лексіка сілкуецца з двух асноўных крыніц: сваей асабістай прыроджанай беларускай і замежнай. Усе лексічныя адзінкі падзяляюцца на спрадвечні беларускія і запазычаныя.


Спрадвечна беларускія словы не з'яўляюцца аднароднымі. Другія спрадвечна беларускія лексемы паходзяць з агульнаславянскай моўнай крыніцы і прыдатны або ўсім, або большасці славянскіх моў. Трэція беларускія словы з'яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян.Чацвёртая група спрадвечна беларускіх лексем адносіцца да ўласнага набытку нашага народа, не ўжываецца нават у блізкароднасных мовах.Усе зазначаныя групы спрадвечна беларускай лексікі гістарычна, па часе ўзнікнення характарызуюцца ў прыведзеным парадку іх пералічэння. Беларуская пісьменнасць усталёўваецца у 13-14 стс або ўсяго каля сямісот гадоў таму.Індаеўрапейскі пласт лексікі адзначаецца ў індыйскіх, іранскіх, германскіх, раманскіх, балтыйскіх, славянскіх і іншых моўных групах, якія з'яўляюцца роднаснымі, але ў рознай ступені, што адзначаецца ў неаднолькавым падабенстве знешняй формы слова.Як правіла, гэта тыя аднакаранёвыя словы розных часцін мовы, якія звязаны з намінацыяй найбольш блізкіх чалавеку рэалій, што непасрэдна акалялі яго будзённае жыццё.Зразумела, гучанне і напісанне слоў індаеўрапейскага паходжання ў розных мовах не супадаюць, але рысы падабенства ў іх формах відавочныя.Агульнаславянскія лексемы займаюць значна большую долю ў слоўніку беларускай мовы ў параўнанні з індаеўрапейскай.

21/02/2013

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Як чалавека, які нарадзіўся ў Брэсце, мяне заўжды інтрыгавала пытанне мясцовай мовы. Ад неглыбокіх людзей можна пачуць, што тут гавораць «на сумесі беларускай, украінскай, польскай і рускай моваў». Мінімальнай адукацыі і логікі досыць, каб зразумець, што гэта не так. Прычым калі цяпер яшчэ агрэсіўная русіфікацыя і міграцыі апошніх дзесяцігоддзяў прывялі да таго, што сапраўды многія людзі сталі гаварыць па-расейску з мясцовай фанетыкай і асобнымі мясцовымі словамі, то — цяперашняй моладзі гэта можа быць дзівосна, — яшчэ 30 гадоў таму, у 1980-я гады ў вёсках суцэльна, а ў гарадах у хаце з выключнай чысцінёй гаварылі па-свойму, а па-расейску не гаварыў ніхто, акрамя прыезджых з Расіі і вузкага русіфікаванага слою.

«Свая мова» панавала абсалютна ва ўсіх неафіцыйных сітуацыях. Тое самае, зрэшты, было і ва ўсёй Заходняй Беларусі. Прычым гаварылі з захаваннем спрадвечных асаблівасцяў: у адной з маіх родавых вёсак казалі «жаба», «жаба», у другой — «жеба», «шепка». Існавала і свайго роду «кайнэ», гаворка, што ўспрымалася як нейтральная, прымальная для ўсіх. Усе школы ў гарадах былі расейскамоўныя, але, напрыклад, я да школы практычна не гаварыўпа-расейску і мову расейскую чуў пераважна з тэлевізара, які глядзеў рэдка.

09/02/2013

Узор кірылічнага тэксту


02/02/2013

Лявон Вольскі "Пахне чабор"