Вітаем усіх на старонках блога вучняў Хальчанскай базавай школы! Спадзяемся, што вы знойдзе тут шмат цікавых фактаў пра беларускую мову. Далучайцеся ў пастаянныя чытачы!
RSS

12/05/2013

Неафіцыйны гімн Беларусі - "Малітва"

Менавіта так гаварыў наш выкладчык ва ўніверсітэце. А гаворка ішла пра песню “Малітва”, якую выканаў Уладзімір Мулявін.

Я таксама лічу, што гэта песня лепш за ўсё раскрывае душу беларуса, паказвае яго ўнутраны стан, яго клопаты.

Я пачула ўпершыню “Малітву” не ў традыцыйным выкананні: на адным з канцэртаў яе спелі хлопец і дзяўчына. Яны выконвалі яе настолькі чыста, настолькі артыстычна, што людзі ў зале плакалі. Я была тады ў Расіі, а на канцэрт мяне прывяла сяброўка, якая сказала, што выканаўцы “Малітвы” прыехалі з Навасібірску.

І толькі пасля я пачула гэтую ж песню ў выкананні Уладзіміра Мулявіна. Пачуцці, якія мяне ахапілі, я і да гэтага часу не магу перадаць словамі. На маю думку, гэта лепшая песня пра Беларусь, якая была створана за ўсе часы. І, каб па-сапраўднаму зразумець беларуса, яго думкі і памкненні, варта праслухаць гэтую музыку, створаную Алегам Маўчанам, услухацца ў словы бессмяротнага Янкі Купалы, пачуць пранікнёнае яе выкананне Уладзімірам Мулявіным.


Прослушать или скачать Песняры Молитва бесплатно на Простоплеер

07/05/2013

Адно з любімых выслоўяў


02/05/2013

Пазл "Васіль Быкаў"