Вітаем усіх на старонках блога вучняў Хальчанскай базавай школы! Спадзяемся, што вы знойдзе тут шмат цікавых фактаў пра беларускую мову. Далучайцеся ў пастаянныя чытачы!
RSS

20/11/2013

Ступені параўнання прыметнікаў


10/11/2013

Узор фанетычнага разбору


Калыханка "Спі, мая кветачка"

Выконвае гурт UNICEF (Зміцер Вайцюшкевіч, Ларыса Грыбалёва, Тамара Лісіцкая і Ксенія Мінчанка). Вельмі напеўна.
А ў кліпе мне больш за ўсё спадабаўся зайка ў красоўках)))

08/11/2013

Як з'явілася літара Ў

Кожная мова кожнага народа ўнікальна па-свойму. Калі казаць пра беларускую, то першае, што прыходзіць у галаву-гэта наша ўнікальная літара «Ў». Лічыцца, што гэта асабліва наша беларуская літара.
[Image]

У іншых алфавітах яе няма. У верасні 2003 года падчас імпрэзы Дня беларускай пісьменнасці ў Полацку ёй нават помнік усталявалі. Але трапіўся мне нядаўна на вочы атлас СССР, яшчэ савецкага выдання. Гартаю. Даходжу да Ўзбекскай ССР і бачу: «Ўзбекистон Рада Социалистик Республикаси». Гэта афіцыйная назва. І адкуль наша беларуская літара ўзялася ва ўзбекскім алфавіце? А можа яна яшчэ ў якіх-небудзь мовах ёсць? І наогул адкуль яна з’явілася ў нашай мове? Паставіўшы перад сабой тры гэтых пытанні, заняўся пошукамі адказаў. Але аб усім па парадку.