Вітаем усіх на старонках блога вучняў Хальчанскай базавай школы! Спадзяемся, што вы знойдзе тут шмат цікавых фактаў пра беларускую мову. Далучайцеся ў пастаянныя чытачы!
RSS

21/01/2014

Сябры "Полька беларуская"

Песня на словы Леаніда Дранько-Майсюка

19/01/2014

Правапіс НІ з адмоўнымі займеннікамі



11/01/2014

Хто з беларускіх асветнікаў прапанаваў Пятру Першаму ўзоры літар грамадзянскага алфавіта?

Гісторыя адлічвала апошнія гады XVI стагоддзя. На расійскі трон узышоў Пётр I, які добра ўсведамляў культурную і навуковую адсталасць сваёй дзяржавы. У Еўропе Расію з яе азіяцкімі парадкамі працягвалі лічыць краем дзікіх гіпербарэйцаў. Цар выпраўляе ў Еўропу сваё Вялікае пасольства, у якім інкогніта едзе сам.

Пазайздросціўшы адукаванай Еўропе, у Галандыі Пётр прымае рашэнне разгарнуць там друкаванне неабходных Расіі выданняў: «печатать книги математические, географические, земные, архитектурные, военные, морские и прочие художества...» За гэтае адказнае прадпрыемства бярэцца нідэрландскі купец - Hегацыянт Тысенг. Пасля аказалася, што ён вялікі авантурыст, бо не толькі не валодае рускай мовай, але нават не мае кірылічных шрыфтоў.

Праз некаторы час Пётр I знаёміцца з Іллёй Капіевічам, адукаваным уражэнцам Беларусі. Па загадзе цара І. Капіевіч распрацоўвае шрыфт, які быў створаны ім на аснове шрыфта беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Францішка Скарыны (з улікам літараў лацінскага алфавіта — антыквы) і паслужыў у рэфармаванні расійскай азбукі.

Смак беларускай мовы


04/01/2014

"Ёлачка" па фанетыцы