Вітаем усіх на старонках блога вучняў Хальчанскай базавай школы! Спадзяемся, што вы знойдзе тут шмат цікавых фактаў пра беларускую мову. Далучайцеся ў пастаянныя чытачы!
RSS

28/02/2014

Смак беларускай мовы


08/02/2014

Дзяўчына з Партугаліі спявае па-беларуску

05/02/2014

Калі на беларускай зямлі з'явіліся курганы


Курганы - гэта земляныя насыпы над старажытнымі магіламі, звычайна круглыя ў плане, пярэчнікам пасярэдзіне 5-15 метраў, вышынёю 1-2 метры. Сустракаюцца пераважна скапленнямі. У Беларусі яны з'явіліся на мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да Нараджэння Хрыстова і былі вядомыя пераважна на Падняпроўі і Палессі. У другой палове 1-га тысячагоддзя і на пачатку 2-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым пад кургановымі насыпамі хавала нябожчыкаў усё славянска-балцкае насельніцтва Беларусі. З умацаваннем хрысціянства звычай насыпання курганоў сярод гараджан знікае ў ХІ стагоддзі, у сельскай мясцовасці - у ХІІІ-ХІV стагоддзях. Паводле дахрысціянскіх веранняў курганы былі дамоўкамі памерлых. Нябожчыкам «на той свет» ставілі посуд з рытуальнай ежай, клалі прылады працы і зброю.

У народзе курганы часцей называюць капцамі або валатоўкамі. Часам іх памылкова лічаць татарскімі або французскімі ці шведскімі магіламі. Шмат якія паданні гавораць, што ў курганах схаваныя скарбы, але гэта не адпавядае сапраўднасці. Кургановых могільнікаў у Беларусі захавалася блізу 6 тысяч. Яны - неацэнныя помнікі археалогіі і яшчэ хаваюць у сабе шмат загадак сівой мінуўшчыны.