Вітаем усіх на старонках блога вучняў Хальчанскай базавай школы! Спадзяемся, што вы знойдзе тут шмат цікавых фактаў пра беларускую мову. Далучайцеся ў пастаянныя чытачы!
RSS

19/04/2014

Правапіс У і Ў

http://www.spiderscribe.net/app/?cae086d94a9e2cd033461ced30c8ae29

15/04/2014

Што такое "зэдлік"?

Паланез Агінскага

Паланез выконваюць Зміцер Вайцюшкевіч і Вераніка Круглова. Адно з самых знакамітых выкананняў, акрамя выканання гурта "Песняры", канечне.

14/04/2014

Правапіс прыслоўяў

Гэты спіс можна спампаваць і раздрукаваць. Ён вялікі, усе словы добра чытаюцца.



12/04/2014

Песняры "Спадчына"

10/04/2014

Адзін з любімых фільмаў у дзяцінстве

“Амністыя” (другая назва – “Траянскі конь”). Гэты фільм я глядзела некалькі разоў, калі яшчэ хадзіла ў пачатковую школу. Вельмі падабаўся сюжэт, галоўныя героі. І чамусьці да старэйшых класаў я не задумвалася аб тым, што гэты цудоўны кінашэдэўр створаны па сцэнарыі М. Матукоўскага. Калі ж прачытала саму п’есу, то на фільм глянула па-іншаму: шукала адпаведнасць/неадпаведнасць аўтарскаму тэксту. Пасля зразумела, што раблю сусветнае глупства, бо сам фільм сапраўды шыкоўны. І не трэба нічога параўноўваць, гэта нават лішняе.

Асобную ролю ў фільме “Амністыя” выконвае музыка. Менавіта яна адкрывае нам кінашэдэўр, яе мы чуем з першых кадраў, і яна запамінаецца намі назаўсёды. За гта трэба дзякаваць Яўгену Глебаву, кампазітару.

Можа быць, для сучаснага гледача гэты фільм здасца ў нечым вельмі правільным, “недаробленым”. Так, фільмы савецкага перыяду адрозніваліся ад сённяшніх. Яны былі больш мяккімі, і калі і высмейвалі каго, то неяк па-суседску жартоўна, не сатырычна. Карацей кажучы, тым, хто жадае зноў успомніць дзяцінства, я раю паглядзець гэты фільм. А таксама і тм, хто яшчэ ніводнага разу не бачыў “Амністыю” па п’есе М.Матукоўскага.


04/04/2014

Памятка "Як пісаць водгук"