Вітаем усіх на старонках блога вучняў Хальчанскай базавай школы! Спадзяемся, што вы знойдзе тут шмат цікавых фактаў пра беларускую мову. Далучайцеся ў пастаянныя чытачы!
RSS

17/06/2014

Крыжаванка "Рэчы па-беларуску"

07/06/2014

Мудрыя словы


"Купалінка" ў выкананні Анжалікі Агурбаш

Прапаную вам паглядзець вельмі цікавы відэакліп на народную песню "Купалінка". Гэта мая любімая беларуская песня. Яе любіць спяваць мая мама.

Эдуард Акулін "Янка Купала"

02/06/2014

Пра школу


01/06/2014

"Граматыка" Браніслава Тарашкевіча

"Беларуская граматыка для школ" Б.А. Тарашкевiча – праца, у якой упершыню былi вызначаны правапiсныя i граматычныя нормы сучаснай беларускай мовы. Надрукавана ў 1918 г. паралельна кiрылаўскiмi i лацiнскiмi лiтарамi ў знакамiтай друкарнi Марцiна Кухты ў Вiльнi. Выхад яе найлепш адпавядаў задачам нацыянальнага адраджэння беларускага народа, сярод якiх асаблiва важнымi былi – упарадкаваць выдавецкую справу i школьнае навучанне на роднай мове.

Спробы стварыць граматыку беларускай мовы, распрацаваць правiлы перадачы яе на пiсьме рабiлiся яшчэ ў мiнулым стагоддзi ў сувязi з друкаваннем запiсаў фальклору i твораў тагачасных беларускiх пiсьменнiкаў. Быў назапашаны вялiкi фактычны матэрыял пра асаблiвасцi жывой гаворкi беларусаў. Гэты матэрыял абагульнiў i папоўнiў Я.Ф. Карскi. Апiсанню структуры жывой беларускай гаворкi (яе фанэтыкi, марфалогii, сiнтаксысу) ен прысвяцiў тры кнiгi 2-га тома манаграфii «Беларусы». Але правапiсныя i граматычныя нормы беларускай мовы да выхаду граматыкi Тарашкевiча заставалiся па сутнасцi нераспрацаванымi. Грамадска-палiтычныя абставiны не спрыялi спробам лiтаратурнай апрацоўкi беларускай мовы, паколькi афiцыйна не прызнавалася самастойнай мовай i друкаванне на ёй усяляк абмяжоўвалася. Ды i практыка беларускага кнiгадрукавання не магла адразу даць адказ, якiя рысы з’яўляюцца найбольш тыповымi для беларускай мовы i iх неабходна замацаваць у якасцi яе лiтаратурных норм.Толькi на пачатку 20 ст., калi выдавецкая справа на беларускай мове пашырылася i склалiся пэўныя традыцыi беларускага кнiгадрукаваня, стыхiйна выпрацавалiся асобныя правiлы пiсьма i граматыкi, якiя, аднак, не былi апiсаны i замацаваны адпаведным чынам, а таму нярэдка парушалiся. Гэта прыводзiла да непаслядоўнасцi, разнабою ў друку, перашкаджала навучанню беларускай мове.