Вітаем усіх на старонках блога вучняў Хальчанскай базавай школы! Спадзяемся, што вы знойдзе тут шмат цікавых фактаў пра беларускую мову. Далучайцеся ў пастаянныя чытачы!
RSS

31/08/2014

Спасылкі на беларускія сайты

Часта мы шукаем у інтэрнэце патрэбную нам інфармацыю. А яшчэ часта не можам знайсці тое, што нам патрэбна. Ніжэй я пакідаю вам спасылкі на карысныя рэсурсы (па версіі сайта )



Беларускія кнігі, часопісы, газеты. Спасылкі на беларускамоўныя старонкі ў інтэрнэт.



Партал славістыкі
Віртуальная бібліятэка (партал) славістыкі ёсць адной з асноўных крыніц акадэмічнай інфармацыі па пытаннях славістыкі ў інтэрнэце. Партал створаны для навукоўцаў, студэнтаў, настаўнікаў, перакладчыкаў, куртуролагаў ды ўсіх тых, хто цікавіцца славістыкай, славянскімі мовамі, славянскай літаратурай і славянскім фальклорам. Партал складаецца з наступных частак: гід па сеткавых рэсурсах славістыкі, сервіс электроннай рассылкі спісаў новых паступленняў Берлінскай дзяржаўнай бібліятэкі па тэме славістыка, мета-пошук у цэнтральных базaх дадзеных і каталогах славістыкі, сеткавы навучальны дапаможнік ("компас славіста") дзеля ўводзінаў у выкарыстанне інфармацыі па прадмеце. Партал па славістыцы падтрымліваецца Віртуальнай бібліятэкай Усходняй Еўропы.
URL: http://www.slavistik-portal.de

Мовазнаўства.
Галоўнай мэтай паратала Mowaznaustwa.ru ёсць імкненьне да распаўсюджваньня мовазнаўчых ведаў у беларускім моўным асяродздзі. Падмурак сайта складае лінгвістычная бібліятэка - артыкулы, падручнікі, манаграфіі ды слоўнікі. Трэба заўважыць, што на сайце размяшчаюцца толькі навуковыя працы, выдадзеныя раней у "папяровым выглядзе". Тэксты друкуюцца на сайце ў артаграфіі папяровага варыянту.
URL: http://mowaznaustwa.ru



На партале можна запампаваць падручнікі, навучальныя дапаможнікі, слоўнікі для навучання розным мовам свету. Ёсць асобны раздзел, прысвечаны беларускай мове.




Саманавучальнікі, слоўнікі, падручнікі... розных моў свету.




Папулярны партал, прысвечаны беларускай мове: артыкулы, кнігі, спасылкі, праграмы.


SLOUNIK.org - Беларускія слоўнікі ды энцыклапедыі
На сайце збіраюцца ўсе звязаныя з беларускай мовай і Беларуссю слоўнікі ды энцыклапедыі. Праект утрымлівае дзве часткі: энцыклапедыі і слоўнікі. Энцыклапедыі, энцыклапедычныя даведнікі, спецыялізаваныя тлумачальныя слоўнікі знаходзяцца ў першым раздзеле. Перакладныя і "моўныя" (тлумачальныя, арфаграфічныя, фразеалагічныя ды інш.) слоўнікі сабраныя ў другім раздзеле. Падрабязна пра кожную энцыклапедыю ці слоўнік можна прачытаць на адпаведнай старонцы.
URL: http://www.slounik.org

«Камунiкат.org» — электронная библиотека Беларуси

Кнігі (паэзія, проза, драматургія, зборнкі фальклору) - самая вялікая бібліятэка ў інтэрнэце.

Асабіста я шукаю творы беларускай літаратуры толькі тут.