Вітаем усіх на старонках блога вучняў Хальчанскай базавай школы! Спадзяемся, што вы знойдзе тут шмат цікавых фактаў пра беларускую мову. Далучайцеся ў пастаянныя чытачы!
RSS

13/12/2015

ПамідорOff - Цуд на Каляды


10/12/2015

Цытаты Васіля Быкава

"Пакуты робяць чалавека чалавекам. Чалавек без пакут ‒ трава" 

"Я ‒ беларус, мая родная мова ‒ беларуская" 

"Будзе незалежнай Беларусь ‒ будзе ўсё. У тым ліку мова і культура. Ня будзе незалежнасці ‒ хутка не будзе нічога!" 

"Чалавек, які аднойчы адмовіўся ад волі, назаўжды робіцца вязнем" 

"Я веру, што Беларусь жыве і будзе жыць. Зробім жа ўсё дзеля гэтага" 

"Вайна бязлітасная да кожнага" 

"Чалавек, як i кожная жывая iстота ад Бога, нараджаецца свабодным" 

"Не дасі адразу адпор ‒ неўзабаве ўзаб'юцца на карак і будуць ехаць, колькі каму захочацца" 

"Нацыяналізм вялікай нацыі непазбежна перараджаецца ў шавінізм і імперыялізм, а нацыяналізм малой нацыі, якім бы ён ні быў, накіраваны перш за ўсё на выжыванне сваёй нацыі сярод іншых" 

"Кожнаму наканавана прайсьці свой шлях да свабоды асобна" 

"Вайна надзіва сляпая ў адносінах да людзей і далёка не па іхніх заслугах распараджаецца жыццямі" 

"Каб дасягнуць мэты, часам трэба да апошняй магчымасці змагацца з магутнаю сілай абставін" 

"Няхай на іхнім баку перамога, але на нашым баку — ісціна. Праўда, з якой выстаім!" 

"Цяпер ідзе разгром нацыянальнай культуры. Беларускую мову, і без таго пераўтвораную ў помесь, ў трасянку, улады канчаткова перасталі падтрымліваць і сказалі, што яна ім непатрэбная". 

"Чалавек, часам нягледзячы ні на што, становіцца вышэй за свой лёс і, значыцца, вышэй за магутную сілу выпадку" 

"Мова – аснова ня толькі нацыянальнай культуры, але і існаваньня нацыі, існаваньня этнасу" 

"Талент мае права гаварыць народу ўсю праўду пра яго існаванне, часам горкую праўду" 

"Порахам чалавека ня выхаваеш" 

"Калі б Беларусь была менавіта незалежная, няхай бы яна была бедная, неразьвітая, адсталая ці слаба разьвітая – але калі б яна мела незалежнасьць, усё астатняе прыклалася б. А пакуль што яна не Беларусь, яна проста ператвараецца ў чарговую губэрню Расеі. Хіба не пра гэта сьведчыць уся палітыка сучаснага беларускага рэжыму?"

21/11/2015

Пазл "Іван Навуменка"

Сёння мы збіраем цікавы пазл: марку, прысвечаную Народнаму пісьменніку Беларусі Івану Навуменку. Вось гэтая марка.
А вось сам пазл. У ім 30 кавалачкаў.

11/11/2015

Цытаты Рыгора Барадуліна

Божа, пашлі Беларусі
Ласку з Тваімі вачамі,
Сэрцы суцеш у скрусе,
Злітуйся над крывічамі.

"Сорам у спадчыну не пераходзіць"

"І датуль чалавек жывы, покуль з ім душа размаўляе"

"Паэт – ён гарыць, як балючы гузак на лобе абражанага народу"

Зямлю бацькоў
Я так люблю,
Што ненавідзець
Маю права!

Гатовы ўсё аддаць —
I тым багаты,
Мы, беларусы,
Мы — народ такі.
Што з краю небяспекі нашы хаты,
Пра гэта
He забудуць чужакі!

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страцiць святое штосьцi.

Чым цягнецца вышэй
у неба дрэва —
глыбей
ідуць карэнні у зямлю.


Чытаць цалкам: http://vershy.ru/content/zyamlyu-batskou

14/10/2015

Знайдзіце памылкі


13/10/2015

Пазл "Чарнобыльская малітва"

10/10/2015

Цытаты Уладзіміра Караткевіча

"Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае накаванне і плюе на "спрадвечны" закон." ("Ладдзя роспачы")

"Вось... агонь. Часамі ён бывае далёка. Але ўсё адно, ідучы па гурбах, радуйся, што бачыш яго. Няхай пакуль што далёка. З часам дойдзешь. і я табе кажу, чым болей змерзнеш, тым большае будзе шчасце працягнуць да яго рукі." ("Ладдзя роспачы")

"Яны ўмудрыліся, седзячы ў гэтых быдлячых загонах, адбіцца ад татар і сто год, абяскроўленыя, супраціўляліся Літве - гэтага досыць." ("Сівая легенда")

"Сям`я, дзе трымаюцца старых звычаяў, не можа выхаваць юду".("Каласы пад сярпом тваiм")

"Дзяржавы праходзяць, i царствы праходзяць, вечнае толькi каханне, i чалавек не можа памерцi, не пакiнуўшы следу на твары зямным. Не ен, дык яго брат. Дык гары яны гарам, дзяржавы, прападай яны пропадам!" ("Каласы пад сярпом тваiм")

"Бог дзяліў між народамі землі. Адным тое, другім – тое. Прыйшлі беларусы… Вельмі ж пану богу спадабаліся. Ён і пачаў нас надзяляць: “Рэкі вам даю поўныя, пушчы – нямераныя, азёры – нялічаныя. Спёкі ў вас ніколі не будзе, але і холаду – пагатоў. Зажэрціся на багатай зямлі не дам, каб былі ўвішныя, кемлівыя, працавітыя, але і голаду ў вас ніколі не будзе. Наадварот, у голад шмат багацейшыя людзі будуць да вас прыходзіць. Не ўродзіць хлеб, то ўродзіць бульба. А яшчэ звяры і дзічына ў пушчах чародамі, рыбы ў рэках касякамі, пчолы ў борцэх мільёнамі. А трáвы – як чай. Не будзе голаду. Жанчыны ў вас будуць прыгожыя, дзеці – дужыя, сады – багатыя, грыбоў ды ягад – заваліся. Людзі вы будзеце таленавітыя, на музыку, песні, вершы – здатныя. На дойлідства – таксама. I будзеце вы жыць ды жыць, ну як…” Тут яго Мікола ў бок штурхае: “Пане божа, да вы падумайце. Гэта ж вы ім рай аддаяцё! Гэта ж вы бо-жа мой!.. Ды яны пры іхняй языкатасці туды з сапраўднага раю ўсіх перавабяць! Яны ж языком менцяць – дай бог нам за вамі”. Бог падумаў, крэкнуў, але назад адбіраць не будзеш. Сапраўды, ёсць ужо яна, зямля. Лані бягуць – лес варушыцца. Рыба чаўны з вады выціскае. Дрэвы – да сонца. “Добра, – кажа, – зямля будзе – рай. А каб не занадта вы перад маім раем ганарыліся – дам я вам найгоршае ўва ўсім свеце начальства. Яно вам таго раю трохі збавіць дый пыхі трохі-трохі вам саб’е. Гэта вам для раўнавагі”. Вось яно як!" ("Каласы пад сярпом тваім")

"Вы ведаеце, як падвышае і ўзмацняе чалавека веданне таго, што на яго нехта пакладаецца, як на каменны мур." ("Дзікае паляванне караля Стаха")

''Людзі не ўмеюць жыць і таму кажуць пра заўтра, якога не будзе. Сёння мы верым і мучым сваё беднае цела, а заўтра затое будзем жыць. Сёння мы адмаўляемся ад сэрца ў імя велічы, але заўтра нам дадуць узнагароду. Сёння вырываем з сэрца любых, бо нам трэба ўзвялічыць каралеўства, але заўтра мы будзем кахаць.'' ("Ладдзя Роспачы")

"Мы патрыёты больш за вас. Але мы не хочам велічы за кошт іншых народаў. Бо ўсе людзі зямлі - браты. І ўсе яны падобны адзін на аднаго і на нас. На свеце няма горшых народаў... А калі, то іх робяць такія, як вы". ("Каласы пад сярпом тваім")

08/10/2015

Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры!

Святлана Алексіевіч, беларуская пісьменніца, чые гісторыі занатавалі тысячы асобных галасоў, якія расказваюць  пра распад Савецкага Саюза, атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры 2015.

Шведская акадэмія, абвясціўшы яе перамогу, высока ацаніла «поліфанічнасць твораў» Алексіевіч, апісваючы іх як «помнік пакутам і мужнасці ў наш час».

Творы Святланы Алексіевіч:
"Чарнобыльская малітва"
"У вайны не жаночы твар"
"Цынкавыя хлопчыкі"
і многае іншае. ЧЫТАЦЬ АБАВЯЗКОВА!!!!!!

07/10/2015

Аднаўленне крыжа Еўфрасінні Полацкай

06/09/2015

Дзень беларускага пісьменства


Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.
Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
У Беларусі 2012 год быў аб'яўлены Годам кнігі.

Гісторыя свята

Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку.
Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў.
XXІ Дзень беларускага пісьменства прымаў 7 верасня 2014 года горад Заслаўе (Мінская вобласць).
У 2015 годзе літаратурнай сталіцай краіны ўпершыню стаў горад Шчучын (Гродзенская вобласць).

Мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства

У рамках свята ўдзельнікі і госці могуць азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў. Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства праходзіць узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў.

01/09/2015

З Днём ведаў!


23/08/2015

К. Крапіва "Дыпламаваны Баран"


21/08/2015

Афарызмы У. Караткевіча 2



17/08/2015

Цытаты Якуба Коласа


"Сэнс жыцця нашага - бесперапынны рух"

 "Толькі на ўласных каранёх дае дрэва багаты плод" 

 "Не прыпадабняйся свінні, што наеўшыся жалудоў, стала лычом рыць карэнні таго дуба, на каторым выраслі яны" 

 "Часамі самае маленькае знаходзіцца ў блізкай і цеснай сувязі з самым вялікім. Трэба толькі ўмець знайсці месца іх стыку" 

 "Час такі дарагі, што яго вельмі мала, каб жыць" 

 "Але раз ты наважыў дзела, Ідзі станоўка, роўна, смела, Ідзі, назад не аглядайся І на другіх не пакладайся!" 

 "Я не зайздрошчу тым з вас, брацці, Каго спрадвечныя закляцці Не парушалі, не тамілі І цяжкім каменем не білі І для каго ўвесь гэты свет Ёсць аднае цялежкі след, Пытанні толькі дабрабыту, Дзе ўсё прыводзіцца к карыту" 

 "Усё сваю дарогу мае" 

 "Дарога паслушна волі Бога" 

 "Дарогі, вечныя дарогі! Няма канца вам, ні супыну; Вы жывы кожную часіну. То поўны чараз спадзявання, То страхаў цёмнага знікання" 

 "О край мой мілы! Ўсёй душою Хачу злучыцца я з табою, Ў тваіх палях пазычыць сілу, Ў тваёй зямлі сысці ў магілу…" 

 "Таемны вы, зямлі скрыжалі! Чаго ў сябе вы не ўпісалі!" 

 "Няма чаго чакаць панукі, Калі работы поўны рукі"

12/08/2015

ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ

Першым, хто назваў сябе беларусам, быў паэт і філолаг Саламон Рысінскі
У старадаўнія часы Беларусь, Польшча, Літва і Україна ўтваралі адну дзяржаву
Афіцыйна назва Беларусь стала ўжывацца толькі 200 гадоў таму пасля далучэння да Расійскай Імперыі 
Менш за 100 год таму ў Беларусі было 4 дзяржаўныя мовы: беларуская, руская, польская, яўрэйская (ідыш) 
Рэспубліка Беларусь атрымала незалежнасць 25 жніўня 1991 года 
Першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль" выйшаў на экраны ў 1926 годзе 
Першай газетай на беларускай мове была “Наша Ніва” 
Першымі людзьмі на тэрыторыі Беларусі былі неандэртальцы.
Першы беларускі прафесійны тэатр стварыў у пачатку 20 стагоддзя Ігнат Буйніцкі.
Першая еўрапейская канстытуцыя з'явілася ў пачатку 16 стагоддзя і была напісана па-беларуску - гэта быў Статут ВКЛ.
 
Першымі са славянаў Біблію на сваёй мове надрукавалі чэхі, затым - беларусы, а потым - украінцы. 

11/08/2015

Афарызм Рыгора Барадуліна


10/08/2015

Афарызмы У. Караткевіча



09/08/2015

Блог "Беларускія прыказкі" пераехаў!

Шаноўныя чытачы!
У сувязі з тым, што на блог "Беларускія прыказкі" пачалася рэфспам-атака, ён быў вымушаны пераехаць на новы адрас. Спадзяюся, што вы зразумееце гэтыя дзеянні і далей будзеце чытаць блог. Вельмі прашу не заходзіць на стары адрас: ёсць магчымасць нешта прынесці сабе на камп'ютар ці тэлефон. 
Новы адрас: http://belprykaz.blogspot.com/
Вы таксама можаце патрапіць на новы адрас па малюнку, што ўнізе.

04/08/2015

Крыжаванка "Крылатыя выразы"

01/08/2015

Афарызмы пра мову

Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. (Я. Колас)

Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. (Я. Сіпакоў)

Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (І. Мележ)

Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова. (З. Бядуля)

Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі. (В. Ластоўскі)

Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. (Ф. Багушэвіч)

Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)

Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. (Я. Колас)

Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Я. Колас)

Ігнараваць мову — гэта значыць ігнараваць народ, нацыю. (П. Пестрак)

Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф. Скарына)

Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўдзеў чужую апратку — той адышоў ад народу далёка-далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям’і. І на яго браты глядзяць як на чужынца. (Цётка)

Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. (А. Крывіцкі)

Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў. (У. Караткевіч)

25/07/2015

Дзень у гісторыі. 25 ліпеня

105 год з дня нараджэння Уладзіміра Корбана.

Уладзімір Іванавіч КОРБАН (25 жніўня 1910, Барань, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 30 лістапада 1971) — беларускі літаратар, байкапісец.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З канца 1946 года да студзеня 1948 года — дырэктар цвіковага завода ў Лідзе. З 1952 года працаваў у часопісе «Вожык», з 1971 — галоўны рэдактар. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1970).

Аўтар зборнікаў вершаў, баек і фельетонаў «Мы іх ведаем» (1950), «Байкі» (1953), «3 вецярком» (1957), «Гарачая прыпарка» (1959), «Не на сваім месцы» (1965), «Дзям'янаваюшка» (1970), «Выбранае» (1970) і інш., зборнікаў гумарыстычных апавяданняў «Да цешчы на бліны» (1963), «Дзядзькава крыўда» (1982).

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ст., Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны».



21/07/2015

Што трэба ведаць кожнаму беларусу?

Пра сваю мову

- Што такое народная мова?
Народная мова гэта тая мова, якой гаворыць увесь народ. Кажны народ мае сваю родную мову і ёй усюды гаворыць. Родная мова - вялікае народнае багацьце, якое народ павінен высака цаніць і шанаваць, бо як кажа Алесь Гарун:
Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце,
Гэта скарб нам адзін захаваўся,
У сялянскай аграбленай хаце
Толькі ён незабраным застаўся.

- Па чым лягчэй пазнаць, што мы беларусы?
Найлягчэй гэта пазнаць па нашай мове. Мова злучае людзей у вадзін народ. І нашая беларуская мова злучае больш 15 міліёнаў беларусаў у вадзін народ.

01/07/2015

Пераклад: ровар


Дзень у гісторыі. 1 ліпеня

445 гадоў назад заключана Люблінская ўнія – урачыстае абвяшчэнне пра аб’яднанне на аснове роўнасці Польскага Каралеўства і Вялікага княства Літоўскага ў федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую

19/06/2015

Дзень у гісторыі. 19 червеня

90 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава (1924-2003), народнага пісьменніка Беларусі

18/06/2015

100 паведамленняў!!!

У нашым блогу першая "круглая" лічба!!! Сёння публікуецца сотае паведамленне! Канешне, гэта яшчэ вельмі маленькая лічба, але яна значыць, што мы толькі стаім у пачатку вялікага і доўгага шляху.
Што адбылося за гэты час? Два нашыя аўтары: Марыя Сямёнава і Аліна скончылі школу і зараз працягваюць сваю адукацыю ў ВНУ. Але да нас далучылася адміністрацыя Хальчанскай базавай школы. І калі спачатку наш блог быў проста калектыўным блогам вучняў, то зараз паведамленні пішуць і настаўнікі, і адміністрацыя нашай школы. Ну, пакуль што яны на канікулах і я спраўляюся сама. Але ў верасні ўсё будзе па-новаму!

17/06/2015

Пераклад: скрыня, шуфлядка, дашчанка


06/06/2015

Крыжаванка "Мэбля"

05/06/2015

Пазл "Уладзімір Караткевіч"

Збіраем фотаздымак Уладзіміра Караткевіча. У пазле 35 часцінак.
А тут сам пазл. 

Дзень у гісторыі. 5 чэрвеня

Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай

12/05/2015

Афарызмы пра кнігу

Праходзілі вякі, адыходзілі ў нябыт пакаленні, знікалі магутныя дзяржавы. а кніга - вялікае цуда, створанае чалавечым розумам, - жыла, хвалявала сэрцы, абуджала думку. (С. Александровіч)
***
Бясследна нішто не міне,
Гісторыя слова адродзіць.
Ты — мост,
па якім да мяне
Мінуўшчына ў госці прыходзіць.
Мільгаюць старонкі твае —
I мы размаўляем з вякамі,
I продак да нас дастае
Радкамі, нібыта рукамі.
Учора і сёння —
Штодня —
У люты мароз і ў адлігу
Стварае людская радня
Жыцця непаўторную кнігу.
Мы пішам адменным пяром,
Што ўручана родным народам.
Пілот у нябёсах —
крылом,
Араты на полі —
нарогам. 
Мы — словы такога пісьма,
Якое ў вяках не сатрэцца.
Ты — мост,
па якім нездарма
Іду я з патомкам сустрэцца.(П. Макаль)
***
Сярод хаты -
Стол для частунку, для бяседы,
А на сцяне - рог паляўнічы
І стрэльбіна старога дзеда,
І побач - з кнігамі паліца.
Я ўзяў адну, без пераплёту,
Відаць, шмат па руках хадзіла,
Відаць, чыталася з ахвотай...
"Мой родны кут, як ты мне мілы.." (М. Танк)

Псалтыр, пакрытую няжорсткай бурай кожай,
Я ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў,
Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай
I воску з ладанам прыемны пах пачуў. (М. Багдановіч)
***
З паглядам,
дзе мары вялікія спелі,
жаданні —
пасобіць айчыне хоць крышку,
каб ластаўкай
родныя словы запелі,
і родныя словы,
і першыя кніжкі. (М. Дукса)
***
Казалі, — рукапісы не гараць,
А я аднойчы бачыў, як гарэлі
У печы Галубковы акварэлі,
Як вершы адпраўлялі паміраць,
Сагрэтыя яшчэ жывым дыханнем,
I ласкаю, і трапяткім каханнем,
А кажуць, — рукапісы не гараць. (С. Грахоўскі)
***
Ёсць рукапісы, змест якіх сцярты, ледзь знаць,
Ці нат другі напісан сэнс бязбожна.
Іх палімпсестамі прынята здаўна зваць,
І першы іхні змысл пайме не кожны. (У. Жылка)

22/04/2015

Пачні з пачуццяў!


17/04/2015

Дзень у гісторыі. 17 красавіка

115 гадоў з дня нараджэння Лідзіі Ржэцкай (1899-1977), беларускай актрысы, народнай артысткі СССР, народнай артысткі Беларусі

15/04/2015

Пазл "Першая беларуская марка"

Сёння ў нас незвычайны пазл. Мы будзем збіраць першую марку, якую выпусціна незалежная Беларусь. Выйшла гэтая марка ў 1991 годзе, на ёй выява святыні беларускага народа - крыжа Ефрасінні Полацкай. Як вядома, зрабіў крыж з кіпарысу майстар Лазар Богша. Святыня была страчана ў час Вялікай Айчыннай вайны, яе месцазнаходжанне на сённяшні дзень невядома. Брэсцкі майстар Кузьміч стварыў копію крыжа, гэтая копія зараз захоўваецца ў нашай краіне.
Ніжэй пазл з 20 кавалачкаў. 


05/04/2015

Крыху паэзіі


02/04/2015

Андрэй Макарэвіч спявае па-беларуску!

Слухаем песню "Снег" у выкананні Андрэя Макарэвіча. Вельмі прыгожа, на маю думку.

24/03/2015

Гульня "Беларуския святы"

12/03/2015

Выказванні пра родную мову

Янка Купала: "Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне, душу мне затрэсла пагудкаю новай, ты песень наўчыла мяне".

Францішак Багушэвіч: "Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля і зусім памерлі. Не пакідайце - ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмерлі!"

УладзімірКараткевіч: "Ты мой ясны хлеб і каханы май, песня продкаў, нашчадкаў палі, без цябе, не з табой - не патрэбен мне рай на душы. Ў небясі. На зямлі".

Якуб Колас: "Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю".

Алесь Гарун: "Дык шануй, беларус, сваю мову, - гэты скарб наш на вечныя годы, за пашану радзімаму слову, ушануюць нас брацця- народы!"

Максім Танк: "З усяго таго, што лягло назаўсёды ў аснову святынi народа, бяссмерця яго, - ты выткана, дзiўная родная мова".  

10/03/2015

Песні пра Беларусь

Ніжэй мы прадстаўляем падборку песень пра Беларусь. Каб перайсці непасрэдна для праслухоўвання кампазіцый, націсніце на словы ніжэй.


Не хвалюйцеся, вы патрапіце на іншую вэб-старонку, дзе музыку можна не толькі паслухаць, але і спампаваць. Рэгістрацыя не патрэбна.

21/02/2015

Са святам!

21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы.

Гэты дзень абвешчаны ЮНЭСКА 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці яго выступіў Бангладэш. Прычынай з’явіўся той факт, што 21 лютага 1975 года, адстойваючы свае правы вучыцца на роднай мове, там загінулі 5 студэнтаў.

Беларуская мова – адна з больш як шасці тысяч моў у нашым вялікім свеце. Але, на жаль, вялікая колькасць гэтых моў знаходзіцца пад пагрозай знікнення. І, каб захаваць іх, каб хоць адзін раз у год загаварыць на роднай мове, каб паслухаць яе і зноў да яе звярнуцца, ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Днём роднай мовы.

На жаль, наша родная беларуская мова сёння не такая распаўсюджаная, як гэта было раней. Мала хто сёння размаўляе на роднай мове у звычайным жыцці. Беларуская мова з’яўляецца дзяржаўнай мовай так, як і руская. Але большасць насельніцтва размаўляе на беларускай мове толькі тады, калі гэта неабходна – на працы, у школе, на ўроках. І вельмі шкада, таму што яна надзвычай прыгожая, пявучая, прыемная на слых. 

Наша родная мова не павінна прымкнуць да ліку тых моў, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. Няўжо ж нашы бацькі, дзяды і прадзеды дарэмна змагаліся, каб яе прызналі як роўную сярод іншых моў свету?! Не бываць таму! Мова – душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння гонар і абавязак усіх нас – шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту. Мы ніколі не забудзем нашу мову і 21 лютага штогод будзем адзначаць Дзень роднай мовы.

02/02/2015

Данчык - Беларусь мая

28/01/2015

Пераклад: разынкі


25/01/2015

20 фактаў пра беларускую мову

Па версіі сайта tut.by
1. Беларуская мова адносіцца да групы ўсходнеславянскіх моў разам з рускай і ўкраінскай. Пераважна распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі, а таксама ў памежных рэгіёнах Літвы, Польшчы (мае статус рэгіянальнай), Расіі ды Украіны. Па-беларуску размаўляюць між сабой эмігранты ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі ды іншых краінах.


Літаратурная беларуская мова па розных ацэнках налічвае ад 250 да 500 тысяч слоў. Дыялектная мова Беларусі нашмат багацейшая — налічвае 1,5-2 мільёны слоў.
2. Наша мова мае тры алфавіты. Кірылічны пачаў ужывацца ў час існавання старабеларускай мовы — у 14 ст. У нашы дні гэта самы масавы варыянт алфавіту.

Сучасны варыянт беларускай лацінкі ў метро. Фота nn.by
Сучасны варыянт беларускай лацінкі ў метро. Фота nn.by

Лацінка ў беларускай мове з'явілася ў 16 ст. Ёй актыўна карысталіся беларускія літаратары 19 ст. Сярод іх — Францiшак Багушэвiч, аўтар прарочага звароту да суайчыннікаў "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!".
У 2007-м беларускую лацінку ў тапаніміі зацвердзіў Міжнародны камітэт ААН. Лацінцы прысвечаны адмысловы сайт.
Узор кітаба. Фота lingvoforum.net
Узор кітаба. Фота lingvoforum.net
У 14 ст. на тэрыторыі сённяшняй Беларусі пачалі асядаць татары, захопленыя ў палон у часе ардынскіх набегаў. Вынікам асіміляцыі стала з'яўленне кітабаў — кніг напісаных па-беларуску арабскай вяззю.

21/01/2015

BELARUS. One day in life

Цікавы відэафільм, які расказвае замежным гасцям пра прыгажосць і адметныя мясціны нашай дзяржавы.

07/01/2015

Любоў і каханне )


02/01/2015

Каляндар знамянальных дат на 2015 год

 ~ 1500 гадоў таму працягвалася масавае рассяленне славян на ўсход з тэрыторыі сучаснай Нямеччыны на тэрыторыю Беларусі, дзе жылі балцкія плямёны. Пачалася славянізацыя тэрыторыі Беларусі і працэсы стварэння беларускага (крывіцка-літоўскага) этнасу. 
1130 гадоў таму (885) адбыўся паход кіеўскага князя Алега на землі радзімічаў, што жылі ў басейне ракі Сож. 
1035 гадоў назад (980) Захоп Полацка наўгародскім князем Уладзімірам Святаславічам, забойства ім полацкага князя Рагвалода і яго сыноў; полацкую князёўну Рагнеду Уладзімір узяў сабе за жонку. 
1035 гадоў таму (980) Першыя летапісныя звесткі пра горад Тураў і першую самастойную дзяржаву на тэрыторыі Беларусі - Тураўскае княства на чале з легендарным правадыром дрыгавічоў князем Турам ("от него же и туровци прозвашася»). 
950 гадоў таму (1065) упершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца горад Браслаў. 

01/01/2015

З Новым годам і Калядамі!