Вітаем усіх на старонках блога вучняў Хальчанскай базавай школы! Спадзяемся, што вы знойдзе тут шмат цікавых фактаў пра беларускую мову. Далучайцеся ў пастаянныя чытачы!
RSS

28/01/2015

Пераклад: разынкі


25/01/2015

20 фактаў пра беларускую мову

Па версіі сайта tut.by
1. Беларуская мова адносіцца да групы ўсходнеславянскіх моў разам з рускай і ўкраінскай. Пераважна распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі, а таксама ў памежных рэгіёнах Літвы, Польшчы (мае статус рэгіянальнай), Расіі ды Украіны. Па-беларуску размаўляюць між сабой эмігранты ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі ды іншых краінах.


Літаратурная беларуская мова па розных ацэнках налічвае ад 250 да 500 тысяч слоў. Дыялектная мова Беларусі нашмат багацейшая — налічвае 1,5-2 мільёны слоў.
2. Наша мова мае тры алфавіты. Кірылічны пачаў ужывацца ў час існавання старабеларускай мовы — у 14 ст. У нашы дні гэта самы масавы варыянт алфавіту.

Сучасны варыянт беларускай лацінкі ў метро. Фота nn.by
Сучасны варыянт беларускай лацінкі ў метро. Фота nn.by

Лацінка ў беларускай мове з'явілася ў 16 ст. Ёй актыўна карысталіся беларускія літаратары 19 ст. Сярод іх — Францiшак Багушэвiч, аўтар прарочага звароту да суайчыннікаў "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!".
У 2007-м беларускую лацінку ў тапаніміі зацвердзіў Міжнародны камітэт ААН. Лацінцы прысвечаны адмысловы сайт.
Узор кітаба. Фота lingvoforum.net
Узор кітаба. Фота lingvoforum.net
У 14 ст. на тэрыторыі сённяшняй Беларусі пачалі асядаць татары, захопленыя ў палон у часе ардынскіх набегаў. Вынікам асіміляцыі стала з'яўленне кітабаў — кніг напісаных па-беларуску арабскай вяззю.

21/01/2015

BELARUS. One day in life

Цікавы відэафільм, які расказвае замежным гасцям пра прыгажосць і адметныя мясціны нашай дзяржавы.

07/01/2015

Любоў і каханне )


02/01/2015

Каляндар знамянальных дат на 2015 год

 ~ 1500 гадоў таму працягвалася масавае рассяленне славян на ўсход з тэрыторыі сучаснай Нямеччыны на тэрыторыю Беларусі, дзе жылі балцкія плямёны. Пачалася славянізацыя тэрыторыі Беларусі і працэсы стварэння беларускага (крывіцка-літоўскага) этнасу. 
1130 гадоў таму (885) адбыўся паход кіеўскага князя Алега на землі радзімічаў, што жылі ў басейне ракі Сож. 
1035 гадоў назад (980) Захоп Полацка наўгародскім князем Уладзімірам Святаславічам, забойства ім полацкага князя Рагвалода і яго сыноў; полацкую князёўну Рагнеду Уладзімір узяў сабе за жонку. 
1035 гадоў таму (980) Першыя летапісныя звесткі пра горад Тураў і першую самастойную дзяржаву на тэрыторыі Беларусі - Тураўскае княства на чале з легендарным правадыром дрыгавічоў князем Турам ("от него же и туровци прозвашася»). 
950 гадоў таму (1065) упершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца горад Браслаў. 

01/01/2015

З Новым годам і Калядамі!