Вітаем усіх на старонках блога вучняў Хальчанскай базавай школы! Спадзяемся, што вы знойдзе тут шмат цікавых фактаў пра беларускую мову. Далучайцеся ў пастаянныя чытачы!
RSS

02/01/2015

Каляндар знамянальных дат на 2015 год

 ~ 1500 гадоў таму працягвалася масавае рассяленне славян на ўсход з тэрыторыі сучаснай Нямеччыны на тэрыторыю Беларусі, дзе жылі балцкія плямёны. Пачалася славянізацыя тэрыторыі Беларусі і працэсы стварэння беларускага (крывіцка-літоўскага) этнасу. 
1130 гадоў таму (885) адбыўся паход кіеўскага князя Алега на землі радзімічаў, што жылі ў басейне ракі Сож. 
1035 гадоў назад (980) Захоп Полацка наўгародскім князем Уладзімірам Святаславічам, забойства ім полацкага князя Рагвалода і яго сыноў; полацкую князёўну Рагнеду Уладзімір узяў сабе за жонку. 
1035 гадоў таму (980) Першыя летапісныя звесткі пра горад Тураў і першую самастойную дзяржаву на тэрыторыі Беларусі - Тураўскае княства на чале з легендарным правадыром дрыгавічоў князем Турам ("от него же и туровци прозвашася»). 
950 гадоў таму (1065) упершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца горад Браслаў. 
860 гадоў таму (1155) Першыя летапісныя звесткі пра горад Мазыр. 
630 гадоў назад (1385) падпісана Крэўская унія – дамова аб саюзе Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства. 
605 гадоў назад (15 ліпеня 1410) адбылася Грунвальдская бітва (бітва пад Дуброўнай). 
500 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Мікалая (Чорны) (1515 – 1565), дзяржаўнага і ваеннга дзеяча Вялікага княства Літоўскага. 
440 гадоў з дня абрання (1575) Стэфана Баторыя (Сцяпан Батура) каралём Польскім і вялікім князем Літоўскім. 
410 гадоў таму (27 верасня 1605) адбылася Кірхгольмская бітва — польскае і літоўска-беларускае войска на чале з Янам Хадкевічам разграміла шведскія войскі. 
395 гадоў назад (1620) атрыманне горадам Оршай самакіравання паводле магдэбургскага права. 
365 гадоў таму (1650) выйшаў у свет трактат беларускага інжынера Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі. Частка першая», у якім апісаны канструкцыі і выкарыстанне гармат і ракет, упершыню прапанавана ідэя шматступеньчатай ракеты, ракетных батарэй і стабілізатараў да ракет. 
360 гадоў таму (1655) заключаны Кейданскі дагавор пра ўстанаўленне уніі (саюза) Вялікага княства Літоўскага са Швецыяй. 
345 гадоў назад (1670) Гомель атрымаў права на самакіраванне паводле магдэбургскага права. 
250 гадоў з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага (1765 – 1833), кампазітара, дыпламата, дзяржаўнага дзеяча. 
220 гадоў назад (1795) адбыўся Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Канчатковы захоп Беларусі Расейскай імперыяй 
175 гадоў з дня нараджэння Францішка Бенядзікта Багушэвіча (1840 – 1900), беларускага паэта-дэмакрата, празаіка, публіцыста. 
145 гадоў з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца (1870 – 1936), беларускага жывапісца, графіка, тэатральнага дэкаратара, педагога. 
125 гадоў з часу адкрыцця (1890) Мінскага гарадскога тэатра (з 1920 г. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). 
110 гадоў з дня нараджэння Петруся Броўкі (Пятра Усцінавіча) (1905 – 1980), беларускага паэта, празаіка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі. 
105 гадоў з дня нараджэння (1910) Барыса Уладзіміравіча Кіта, вучонага ў галіне астранаўтыкі, асветніка, педагога, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. 
97 гадоў назад (25 сакавіка 1918 году) адбылося абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. 
85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча (1930 – 1984), беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста, перакладчыка, кінасцэнарыста. 
70 гадоў з дня прыняцця (1945) Беларусі ў склад членаў-заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. 
25 гадоў таму (1990) Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. 
25 гадоў таму (1990) створана “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

0 коммент.:

Post a Comment