Вітаем усіх на старонках блога вучняў Хальчанскай базавай школы! Спадзяемся, што вы знойдзе тут шмат цікавых фактаў пра беларускую мову. Далучайцеся ў пастаянныя чытачы!
RSS

21/02/2015

Са святам!

21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы.

Гэты дзень абвешчаны ЮНЭСКА 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці яго выступіў Бангладэш. Прычынай з’явіўся той факт, што 21 лютага 1975 года, адстойваючы свае правы вучыцца на роднай мове, там загінулі 5 студэнтаў.

Беларуская мова – адна з больш як шасці тысяч моў у нашым вялікім свеце. Але, на жаль, вялікая колькасць гэтых моў знаходзіцца пад пагрозай знікнення. І, каб захаваць іх, каб хоць адзін раз у год загаварыць на роднай мове, каб паслухаць яе і зноў да яе звярнуцца, ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Днём роднай мовы.

На жаль, наша родная беларуская мова сёння не такая распаўсюджаная, як гэта было раней. Мала хто сёння размаўляе на роднай мове у звычайным жыцці. Беларуская мова з’яўляецца дзяржаўнай мовай так, як і руская. Але большасць насельніцтва размаўляе на беларускай мове толькі тады, калі гэта неабходна – на працы, у школе, на ўроках. І вельмі шкада, таму што яна надзвычай прыгожая, пявучая, прыемная на слых. 

Наша родная мова не павінна прымкнуць да ліку тых моў, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. Няўжо ж нашы бацькі, дзяды і прадзеды дарэмна змагаліся, каб яе прызналі як роўную сярод іншых моў свету?! Не бываць таму! Мова – душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння гонар і абавязак усіх нас – шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту. Мы ніколі не забудзем нашу мову і 21 лютага штогод будзем адзначаць Дзень роднай мовы.

02/02/2015

Данчык - Беларусь мая