Вітаем усіх на старонках блога вучняў Хальчанскай базавай школы! Спадзяемся, што вы знойдзе тут шмат цікавых фактаў пра беларускую мову. Далучайцеся ў пастаянныя чытачы!
RSS

23/08/2015

К. Крапіва "Дыпламаваны Баран"


21/08/2015

Афарызмы У. Караткевіча 2



17/08/2015

Цытаты Якуба Коласа


"Сэнс жыцця нашага - бесперапынны рух"

 "Толькі на ўласных каранёх дае дрэва багаты плод" 

 "Не прыпадабняйся свінні, што наеўшыся жалудоў, стала лычом рыць карэнні таго дуба, на каторым выраслі яны" 

 "Часамі самае маленькае знаходзіцца ў блізкай і цеснай сувязі з самым вялікім. Трэба толькі ўмець знайсці месца іх стыку" 

 "Час такі дарагі, што яго вельмі мала, каб жыць" 

 "Але раз ты наважыў дзела, Ідзі станоўка, роўна, смела, Ідзі, назад не аглядайся І на другіх не пакладайся!" 

 "Я не зайздрошчу тым з вас, брацці, Каго спрадвечныя закляцці Не парушалі, не тамілі І цяжкім каменем не білі І для каго ўвесь гэты свет Ёсць аднае цялежкі след, Пытанні толькі дабрабыту, Дзе ўсё прыводзіцца к карыту" 

 "Усё сваю дарогу мае" 

 "Дарога паслушна волі Бога" 

 "Дарогі, вечныя дарогі! Няма канца вам, ні супыну; Вы жывы кожную часіну. То поўны чараз спадзявання, То страхаў цёмнага знікання" 

 "О край мой мілы! Ўсёй душою Хачу злучыцца я з табою, Ў тваіх палях пазычыць сілу, Ў тваёй зямлі сысці ў магілу…" 

 "Таемны вы, зямлі скрыжалі! Чаго ў сябе вы не ўпісалі!" 

 "Няма чаго чакаць панукі, Калі работы поўны рукі"

12/08/2015

ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ

Першым, хто назваў сябе беларусам, быў паэт і філолаг Саламон Рысінскі
У старадаўнія часы Беларусь, Польшча, Літва і Україна ўтваралі адну дзяржаву
Афіцыйна назва Беларусь стала ўжывацца толькі 200 гадоў таму пасля далучэння да Расійскай Імперыі 
Менш за 100 год таму ў Беларусі было 4 дзяржаўныя мовы: беларуская, руская, польская, яўрэйская (ідыш) 
Рэспубліка Беларусь атрымала незалежнасць 25 жніўня 1991 года 
Першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль" выйшаў на экраны ў 1926 годзе 
Першай газетай на беларускай мове была “Наша Ніва” 
Першымі людзьмі на тэрыторыі Беларусі былі неандэртальцы.
Першы беларускі прафесійны тэатр стварыў у пачатку 20 стагоддзя Ігнат Буйніцкі.
Першая еўрапейская канстытуцыя з'явілася ў пачатку 16 стагоддзя і была напісана па-беларуску - гэта быў Статут ВКЛ.
 
Першымі са славянаў Біблію на сваёй мове надрукавалі чэхі, затым - беларусы, а потым - украінцы. 

11/08/2015

Афарызм Рыгора Барадуліна


10/08/2015

Афарызмы У. Караткевіча



09/08/2015

Блог "Беларускія прыказкі" пераехаў!

Шаноўныя чытачы!
У сувязі з тым, што на блог "Беларускія прыказкі" пачалася рэфспам-атака, ён быў вымушаны пераехаць на новы адрас. Спадзяюся, што вы зразумееце гэтыя дзеянні і далей будзеце чытаць блог. Вельмі прашу не заходзіць на стары адрас: ёсць магчымасць нешта прынесці сабе на камп'ютар ці тэлефон. 
Новы адрас: http://belprykaz.blogspot.com/
Вы таксама можаце патрапіць на новы адрас па малюнку, што ўнізе.

04/08/2015

Крыжаванка "Крылатыя выразы"

01/08/2015

Афарызмы пра мову

Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. (Я. Колас)

Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. (Я. Сіпакоў)

Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (І. Мележ)

Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова. (З. Бядуля)

Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі. (В. Ластоўскі)

Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. (Ф. Багушэвіч)

Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)

Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. (Я. Колас)

Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Я. Колас)

Ігнараваць мову — гэта значыць ігнараваць народ, нацыю. (П. Пестрак)

Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф. Скарына)

Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўдзеў чужую апратку — той адышоў ад народу далёка-далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям’і. І на яго браты глядзяць як на чужынца. (Цётка)

Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. (А. Крывіцкі)

Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў. (У. Караткевіч)