Вітаем усіх на старонках блога вучняў Хальчанскай базавай школы! Спадзяемся, што вы знойдзе тут шмат цікавых фактаў пра беларускую мову. Далучайцеся ў пастаянныя чытачы!
RSS

09/01/2016

2016 год аб'яўлены Годам культуры

Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ № 522 "Аб аб'яўленні 2016 года Годам культуры".
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, указ прыняты "ў мэтах аб'яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў".

Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры, які закранае ўсе сферы дзейнасці (культура вытворчасці і земляробства, культура сямейных адносін і побыту, культура абуладкавання населеных пунктаў).

Значная ўвага будзе нададзена мерапрыемствам у сферы мастацкай культуры. Таксама прадугледжваецца комплекс мерапрыемстваў, звязаны са знакавымі для культуры Беларусі юбілейнымі датамі.